Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта забараніць ананімныя камэнтары? Гурневіч супраць Знаткевіча


У Палаце прадстаўнікоў падрыхтавалі папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Сярод іншага ўводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія разьмяшчаюць інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку ў камэнтарах і на форумах. Журналісты Свабоды Дзьмітрый Гурневіч і Аляксей Знаткевіч паспрачаліся пра тое, ці варта забараняць ананімныя камэнтары. Прапануем вашай увазе асноўныя пункты дыскусіі.

Дзьмітры Гурневіч:

1) Мы няшмат страцім ад забароны ананімных камэнтароў, бо іх часта пішуць боты і тролі. Расея вядзе інфармацыйную гібрыдную вайну і выкарыстоўвае для гэтага сваіх троляў і ботаў. Будуць ахвяры, але ад забароны мы выйграем больш, чым страцім.

2) Уводзячы вэрыфікацыю, мы робім так, каб людзі больш адказна ставіліся да сваіх словаў. Чалавек, які ні за што не адказвае, часам абражае іншых. Адмова ад ананімнасьці будзе выхоўваць культуру дыскусіі. Лепш каб гэта рабілі самі СМІ, а не дзяржава, але камэнтары ў прынцыпе не павінны быць ананімныя.

3) Абразьлівыя камэнтары часта пішуць адны і тыя ж людзі. Калі чалавек гаворыць словамі «ты дэбіл», дык хай ён лепш сапраўды ідзе на расейскія сайты. Большая частка аўдыторыі застанецца камэнтаваць на сайтах беларускіх СМІ, бо ім нецікава будзе абмяркоўваць расейскія навіны. Калі нехта сыдзе, дык потым большасьць вернецца.

Аляксей Знаткевіч:

1) Палітыку наконт камэнтаваньня павінны вызначаць самі беларускія СМІ. Рэдакцыі «Наша Нівы» альбо tut. by дастаткова кампэтэнтныя, каб прымаць рашэньне пра форму мадэрацыі.

2) Пасьля забароны яшчэ большая частка аўдыторыі беларускіх СМІ можа сысьці для дыскусіяў у сацыяльныя сеткі, якія ў Беларусі пераважна расейскія. І ў гэтых сетках абмяркоўваюцца ня толькі расейскія, але і беларускія навіны. Якраз там ніхто ня будзе ставіць бар’ераў палітычна ангажаваным тролям і ботам.

3) Любая дадатковая забарона павінна быць абгрунтаваная пільнай патрэбай. Для таго, каб абараніцца ад паклёпу, хапае цяперашніх беларускіх законаў. Ананімнасьць у інтэрнэце ў любым выпадку вельмі ўмоўная.

Чаму я згодны з Давыдзькам, што трэба забараніць ананімныя камэнтары

А як мяркуеце вы? Выказвайцеся ў камэнтарах

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG