Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатараў кінафэстывалю ў Маскве аштрафавалі за фільм пра вайну ва Ўкраіне


На фэстывалі «АРТДОКФЕСТ» у Маскве ў сьнежні 2017 году

Суд у Маскве аштрафаваў на сто тысяч рублёў арганізатараў фэстывалю «АРТДОКФЕСТ» за паказ фільму «Палёт кулі». Карціна пра вайну на ўсходзе Ўкраіны нібыта дэманстравалася без пракатнага пасведчання. Аб гэтым паведамляецца на сайце фэсту.

Паводле арганізатараў «АРТДОКФЕСТ», суд не ўлічыў, што для паказу ў рамках міжнароднага фестывалю на тэрыторыі Расеі замежным карцінам не патрабуецца пракатнага пасьведчаньня.

Новы фільм пра вайну на Данбасе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:03 0:00

У пачатку снежня 2017 году актывісты радыкальнага руху SERB і прыхільнікі сэпаратыстаў «ДНР» і «ЛНР» сарвалі паказ фільму «Палёт кулі» у Маскве. Інцыдэнт адбыўся ў кінатэатры «Кастрычнік» неўзабаве пасля пачатку сэансу.

Перарваны «Палёт кулі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:07 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG