Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве вырашаюць лёс актывіста, які казаў, што забіў двух сілавікоў на Майдане


Украінскага актывіста Івана Бубенчыка, які заяўляў, што 20 лютага 2014 году застрэліў на Майдане двух сілавікоў, 3 красавіка атрымалі і даставілі ў Пячэрскі раённы суд Кіева. Яму абвясьцілі аб падазрэньні ў забойстве двух праваахоўнікаў і у замаху на забойства.

Суд над Бубенчыкам атрымаў ва Ўкраіне шырокі рэзананс — карыстальнікі сацсетак актыўна кажуць пра «помсту майданаўцам» з боку сілавікоў. На пасяджэньне адразу ж прыбылі народныя дэпутаты Ўладзімір Парасюк і Сямён Сяменчанка. Суд два дні адкладаў абраньне меры стрыманьня і працягне паседжаньне 5 красавіка.

Іван Бубенчык у судзе
Іван Бубенчык у судзе

4 красавіка суд адмовіў абароне ў адводзе сьледчага судзьдзі, які разглядаў меру стрыманьня.

Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка лічыць няправільнай кваліфікацыю дзеяньняў Бубенчыка, генпракурор таксама зьмяніў групу пракурораў, якія расьсьледуюць гэты эпізод.

Каля будынка суду, 3 красавіка 2018 году
Каля будынка суду, 3 красавіка 2018 году

У студзені і лютым 2014 падчас сутыкненьняў пратэстоўцаў зь сілавікамі ў цэнтры Кіева загінулі больш за сто чалавек, больш за ўсё загінулых было 20 лютага. Загінулых удзельнікаў акцый пратэсту сталі называць «Нябеснай сотняй».

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, з 18 лютага па 2 сакавіка 2014 году пры выкананьні службовых абавязкаў у цэнтры Кіева загінулі таксама 17 сілавікоў.

Актывіста Майдану, які кажа, што забіваў «беркутаўцаў», ужо выклікалі на допыт — прадстаўнік Генпракуратуры Ўкраіны

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG