Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне рэзка вырасла колькасьць расьсьледаваньняў спраў аб тэрарызьме


Ілюстрацыйнае фота. Тэракт 19 сьнежня 2016 году ў Бэрліне, калі грузавік урэзаўся ў натоўп наведвальнікаў каляднага кірмашу

Толькі за першы квартал 2018 году ў Фэдэральнай пракуратуры Нямеччыны распачалі каля 400 расьсьледаваньняў у справах аб тэрарызьме. Зафіксаваны рэзкі рост колькасьці спраў аб ісламісцкім тэрарызьме.

Фэдэральная пракуратура Нямеччыны толькі за першы квартал 2018 году распачала каля 400 расьсьледаваньняў у справах аб тэрарызьме. Пра гэта 3 красавіка паведамляе DW са спасылкай на нямецкае інфармацыйнае агенцтва dpa.

За ўвесь мінулы год было распачата 1210 новых расьсьледаваньняў, пры гэтым 1031 зь іх тычыліся ісламісцкага тэрарызму. Між тым у 2016 годзе ў Нямеччыне распачалі толькі 200 расьсьледаваньняў аб тэрарызьме.

Зафіксаваны і рэзкі рост колькасьці расьсьледаваньняў у справах аб забароненай у Нямеччыне групоўкі Курдзкай рабочай партыі (КРП). Да канца лютага 2018 году заведзена ўжо каля 50 спраў, у той час як за ўвесь 2017 год іх было больш за 130. У папярэднія гады быў адзначаны толькі нязначны прырост такіх спраў — ад 15 у 2012 годзе да амаль 40 у 2016-м, адзначыў прадстаўнік Фэдэральнай пракуратуры.

Курдзкая рабочая партыя — арганізацыя, якая змагаецца за палітычныя правы курдаў у Турэччыне і стварэньне курдзкай аўтаноміі ў складзе Турэччыны. Прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у многіх краінах сьвету.

Храналёгія тэрору: сотні загінулі ў тэрактах у Эўропе за апошнія гады

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG