Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія біятляністы фінішавалі восьмымі ў алімпійскай эстафеце


На стрэльбішчы Раман Ялётнаў

Мужчынскі квартэт беларускіх біятляністаў ня здолеў падтрымаць учорашні трыюмф жаночай каманды, яны занялі восьмае месца з амаль пяціхвілінным адставаньнем ад чэмпіёнаў-швэдаў.

Перад пачаткам эстафэты адмыслоўцы казалі, што добрым вынікам для беларускай каманды будзе пападаньне ў топ-10. Так і атрымалася: Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў і Ўладзімер Чапелін ня здолелі супрацьпаставіць лідэрам.

Зрэшты, па выніках першага этапу ўсё было зусім нядрэнна — малады Антон Смольскі выдатна адпрацаваў на дыстанцыі і перадаў эстафэту шостым. Раман Ялётнаў крыху разбазарыў перавагу і прыйшоў на стадыён восьмым. А вось Сяргей Бачарнікаў кепска адстраляўся на першым аглявым руюяжы, атрымаўшы два штрафныя кругі. Тым ня меней, ён здолеў адправіць на трасу Чапеліна 10-м — праўда, з 3-хвілінным адставаньнем ад лідэраў.

Уладзімер Чапелін абышоўся без штрафаў, але скараціць адставаньне ад фаварытаў не атрымалася. У выніку Беларусь была восьмай. Перамаглі швэды, другімі былі нарвэсцы, бронза ў немцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG