Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку пакаралі штрафам і арыштам, які ён ужо адсядзеў


Анатоль Лябедзька, суд у Жабінцы, 23 лютага 2018 году
Анатоль Лябедзька, суд у Жабінцы, 23 лютага 2018 году

Суд Жабінкаўскага раёну пакараў лідэра АГП Анатоля Лябедзьку за непадпарадкаваньне міліцыі штрафам у 50 базавых велічыняў (1225 рублёў) і арыштам на 3 сутак, які палітык ужо адбыў.

Сёньня ў Жабінцы прадоўжыўся працэс супраць лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

Паседжаньне па справе аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і кіраваньні аўтамабілем без правоў, што быццам бы ўчыніў Анатоль Лябедзька, вёў старшыня Жабінкаўскага суду Віктар Новік.

Напачатку ён апытаў Анатоля Лябедзьку, які сказаў, што супрацоўнікі ДАІ, якія спынілі ягоны аўтамабіль у Жабінкаўскім раёне, беспадстаўна прымянілі супраць яго фізычную сілу.

Потым дапыталі сьведак-супрацоўнікаў ДАІ, якія сьцьвярджалі, што спынілі аўтамабіль Анатоля Лябедзькі для праверкі дакумэнтаў, у прыватнасьці — пра тэхагляд. Міліцыянт Уладзімер Саўчук сьцьвярджаў, што Анатоль Лябедзька не даваў дакумэнты яму ў рукі і нават у часе дыскусіі ад’ехаў на некалькі мэтраў.

Анатоль Лябедзька казаў, што ён ад’ехаў крышку ўбок, каб не перашкаджаць дарожнаму руху.

Як тлумачыў супрацоўнік ДАІ, выявілася, што Анатоль Лябедзька ехаў за стырном аўтамабіля бяз права на кіраваньне. Супрацоўнік ДАІ сказаў, што патрабаваў, каб Анатоль Лябедзька выйшаў з аўтамабіля, і пасьля дыскусіі яго вывелі з аўтамабіля сілком.

Анатоль Лябедзька заявіў у судзе, што ў міліцыянтаў былі два варыянты — дастаўляць яго ў РАУС або скласьці пратакол аб парушэньні правілаў дарожнага руху і адпусьціць, пасадзіўшы за стырно Аляксандра Дабравольскага, які ехаў зь Лябедзькам пасажырам. Аднак, сказаў Лябедзька, міліцыянты выбралі першы варыянт і даставілі яго ў міліцыю.

Палітык заявіў, што гэта было зроблена мэтанакіравана, каб перашкодзіць яму весьці палітычную кампанію.

***

Анатоля Лябедзьку затрымалі ў ноч на 10 лютага ў Жабінкаўскім раёне, калі ён вяртаўся зь Берасьця, дзе ўдзельнічаў у зборы подпісаў супраць будоўлі акумулятарнага заводу разам з актывістам АГП Аляксандрам Кабанавым ды іншымі актывістамі. У Жабінкаўскім РАУС на Лябедзьку склалі пратаколы аб кіраваньні бяз права на тое, а таксама аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Выходныя Лябедзька правёў у ізалятары ў Кобрыні, а 12 лютага яго пачалі судзіць, аднак суд быў перанесены на 23 лютага, бо Лябедзька запатрабаваў адваката.

На суд у Жабінку прыехалі некалькі актывістаў, журналісты. Жонка Лябедзькі Сьвятлана прынесла ў суд торбы з рэчамі на выпадак, б мужа зноў адправілі за краты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG