Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Малдовы заклікаў Расею вывесьці войскі з Прыднястроўя


Прэм’ер-міністар Малдовы Павел Філіп

Прэм’ер-міністар Малдовы Павел Філіп заклікаў Расею вывесьці яе войскі і ўзбраеньне з сэпаратысцкага рэгіёну Малдовы Прыднястроўя. Пра гэта малдаўскі прэм’ер заявіў 17 лютага на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі.

Філіп падкрэсьліў, што ягоная краіна шукае «збалянсаваных і прыязных адносінаў з Масквой».

«Гэта ўзаемасувязь, у якім наша гандлёвае супрацоўніцтва ня будзе палітызаванае, і дыялёг будзе грунтавацца на ўзаемапавазе; адносіны, у якіх будзе рэальнае жаданьне дапамагчы ўрэгуляваць прыднястроўскі канфлікт і вывесьці вайсковыя сілы і боепрыпасы з тэрыторыі Рэспублікі Малдова», — сказаў Павел Філіп.

Пераважна рускамоўны рэгіён Прыднястроўя абвясьціў незалежнасьць ад Малдовы ў 1990 годзе з-за боязі, што Кішынёў будзе імкнуцца аб’яднаньня з суседняй Румыніяй. У 1992 годзе паміж малдаўскімі сіламі і сэпаратыстамі, якіх падтрымлівала Масква, адбыўся ўзброены канфлікт. Незалежнасьць Прыднястроўя не прызнаная ні адной краінай, сярод міжнародных арганізацыяў у вырашэньні супярэчнасьцяў спрабуюць спрыяць ААН і АБСЭ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG