Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША эпідэмія грыпу, памерлі 84 дзіцяці


Ілюстрацыйнае фота

Цэнтры кантролю і прафіляктыкі захворваньняў паведамілі, што цяперашняя эпідэмія грыпу ў ЗША прывяла да 84 сьмяротных зыходаў сярод дзяцей. Гэта самая небясьпечная эпідэмія зь 2009 году, калі сьвет ахапіла пандэмія «сьвінога грыпу».

У дакладзе Цэнтраў — вядучай фэдэральнай арганізацыі ЗША, адказнай за ахову здароўя — пазначана, што эпідэмія грыпу працягваецца ў 48 зь 50 штатаў ЗША.

Па стане на 27 студзеня, прычынай амаль 10% сьмяротных зыходаў у ЗША былі грып ці пнэўманія. Кожны 13 візыт да лекара быў зьвязаны з сымптомамі грыпу.

У Беларусі, паводле кіраўніка аддзелу гігіены, эпідэміялёгіі і прафіляктыкі Міністэрства аховы здароўя Іны Карабан, пад'ём сэзоннага захворваньня грыпам адбудзецца ў сярэдзіне лютага.

XS
SM
MD
LG