Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO рыхтуецца да «першай за дваццаць гадоў экспансіі»


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

ЗША і Нямеччына прапанавалі разьмясьціць на сваёй тэрыторыі новыя камандныя цэнтры NATO, накіраваныя на стрымліваньне Расеі.

Стварэньне двух новых камандных цэнтраў, дзе, па словах дыпляматаў, будуць працаваць у сукупнасьці да 1500 супрацоўнікаў, адзначыць сабой першую за дваццаць гадоў экспансію NATO пасьля рэзкага скарачэньня ў 2011 годзе.​

У рамках намаганьняў, зьвязаных з расейскай анэксіяй Крыма ў 2014 годзе, сябры альянсу плянуюць стварыць камандны цэнтар, які адказвае за плянаваньне і стратэгію ў інтарэсах абароны суднаходных маршрутаў ад варожых падлодак, а таксама лягістычны цэнтар, які будзе адказваць за паскарэньне перамяшчэньня войскаў па Эўропе ў выпадку магчымых канфліктаў.

Пакуль ніякіх рашэньняў прынятае не было, аднак на наступным тыдні міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс сустрэнецца з калегамі з іншых краін NATO, каб абмеркаваць пляны па стварэньні новых камандных цэнтраў і падрыхтаваць глебу для прыняцьця афіцыйных рашэньняў на саміце лідэраў NATO, які пройдзе ў ліпені.

Паводле двух дыпляматаў і трох чыноўнікаў, знаёмых з працэсам плянаваньня, ЗША прапаноўваюць разьмясьціць цэнтар у Норфалку, штат Вірджынія, дзе ўжо ёсьць іншыя аб’екты NATO.

Нямеччына прапаноўвае Ульм або Кёльн, дзе таксама ўжо дзейнічаюць абʼекты NATO і іншых міжнародных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG