Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы юзэраў з Марока, Віетнаму і Індыі абурыліся сюжэтам Белсату


Апублікаваны на YouTube сюжэт белсатаўскай праграмы «Вот так» абурыў тысячы карыстальнікаў Інтэрнэту з Алжыру, Індыі і Марока.

​Пасьля таго, як сюжэт пра жыцьцё ў расейскай вёсцы пачаў набіраць дзясяткі тысячаў праглядаў, цягам двух дзён пад відэа зьявілася 24 тысячы «дыслайкаў» у супрацьвагу 1,8 тыс. пазытыўных ацэнак.

Белсат падлічыў, што большасьць нэгатыўных ацэнак пра расейскую рэчаіснасьць было Украіны. Але на сюжэт каналу абурылася шмат карыстальнікаў з Індыі, Тайланду, Віетнаму, Мэксікі і Альжыру.

Як паведамляе канала, «індыйскія» юзэры праглядзелі матэрыял 9 разоў, але нэгатыўных ацэнак паставілі ажно 429. Гэта сьведчыць пра актыўнасьць ботаў.

У той самы дзень расейскамоўная служба «Deutsche welle» атрымала лавіну «дыслайкаў» таксама да аднаго са сваіх сюжэтаў пра Расею. Сярод незадаволеных ізноў карыстальнікі з Мэксікі, Марока, Альжыру, Бразыліі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG