Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ненавіджу калябарантаў». Мінак выклікаў міліцыію на пікет пад бел-чырвона-белым сьцягам. ВІДЭА


Міліцыю на пікет кандыдата ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе Пятра Папраўкі выклікалі з прычыны выкарыстаньня ім бел-чырвона-белай сымболікі, паведамляе прэс-служба БХД.

«Я ненавіджу калябарантаў», — выказаўся пра прыхільнікаў нацыянальнай сымболікі ў размове ў апорным пункце міліцыі з сустаршынём БХД Віталём Рымашэўскім мужчына, які і выклікаў міліцыянтаў.

Таксама ў апорны пункт прыяжджала дэпутатка Ганна Канапацкая.

Як заяўляе Пётр Папраўка,мужчына паводзіў сябе на пікеце па-хамску, зьневажаў удзельнікаў, лаяўся нецэнзурна. За гэта актывіст напісаў на яго заяву ў міліцыю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG