Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядвігу Паплаўскую ў Менску зьбіла машына


Ядвіга Паплаўская

Народную артыстку Беларусі, сьпявачку Ядвігу Паплаўскую ў Менску зьбіла машына. Гэта здарылася ўвечары 15 студзеня на сталічнай вуліцы Філімонава, паведамляе БелТА.

Артыстка атрымала складаны пералом нагі.

Як кажа Паплаўская, яна пераходзіла асьветленую вуліцу па пешаходным пераходзе.

«Цяпер ляжу ў бальніцы, акружаная клопатам. Хачу сказаць дзякуй тым людзям, якія апынуліся побач у момант аварыі і спагадліва паставіліся — гэта самае галоўнае, — сказала артыстка. — Каб больш такога не здаралася, думаю, пажадана, каб на ўсіх падобных буйных пераходах паставілі сьвятлафоры».

У акалічнасьцях здарэньня разьбіраецца ДАІ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG