Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дарадца Трампа выступіць на слуханьнях у Кангрэсе па «расейскай справе»


Стыў Бэнан
Стыў Бэнан

Былы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Бэнан выступіць у спэцкамітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу на пасяджэньні аб меркаваным ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў Злучаных Штатах у 2016 годзе. Пра гэта паведамляюць The Washington Post і агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле The Washington Post, кангрэсмэны прапанавалі экс-дарадцы даць свае паказаньні па справе ў канцы мінулага года. Дата слуханьняў пакуль афіцыйна не вядомая, аднак суразмоўцы Reuters сьцьвярджаюць, што паседжаньне пройдзе 16 студзеня. Для падрыхтоўкі да выступленьня Бэнан наняў вядомага адваката Ўільяма Бэрка. Як піша The Washington Post, раней Стыў Бэнан казаў, што ў паслугах адваката ня мае патрэбы, бо «ня быў уцягнуты» ў шматлікія расьсьледаваньні «расейскай справы».

Бэнан быў адным з кіраўнікоў кампаніі Трампа, а затым галоўным стратэгам Белага дому. У жніўні мінулага году ён быў звольнены. У апошнія тыдні прэзыдэнт Трамп публічна рэзка крытыкаваў Бэнана. Нагодай сталі выказваньні экс-дарадцы ў інтэрвію для кнігі «Агонь і лютасьць», якія прэзыдэнт палічыў неляяльнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG