Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэзісаў Назарбаева для Казахстану, каб увайсьці ў 30 вядучых краінаў сьвету


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў выступіў у прамым эфіры казахстанскіх тэлеканалаў з пасланьнем да жыхароў краіны на 2018-ы і наступныя гады.

78-гадовы прэзыдэнт Казахстану Назарбаеў прадставіў новую эканамічную праграму з 10 пунктаў на 2018-ы і наступныя гады.

«Чалавецтва ўступае ў эпоху новай прамысловай рэвалюцыі, – заявіў Назарбаеў. – Сучасныя тэхналёгіі мяняюць сьвет, глябальныя тэхналягічныя зрухі нясуць у сабе як новыя выклікі, так і магчымасьці росту. Гэта наш з вамі шанец для паскоранага ўваходжаньня ў лік трыццаці вядучых краін сусьвету».

Па словах Назарбаева, Казахстану трэба будзе рэалізаваць 10 асноўных задач:

1. Шырокае ўжываньне новых тэхналёгій і падвышэньне прадуктыўнасьці прамысловасьці.

2. Паляпшэньне выкарыстаньня рэсурсаў і ўвядзеньне сучасных інфармацыйных рашэньняў, у тым ліку і ў экалёгіі.

3. Ужываньне новых энэргазьберагальных тэхналёгіяў і інфармацыйных сыстэм у будаўніцтве і ЖКГ.

4. Паляпшэньне якасьці жыцьця казахстанцаў і плошчы жыльля на аднаго чалавека.

5. Перазагрузка фінансавага сэктара і аздараўленьне фінансавай сыстэмы пры ўзмацненьні банкаўскага нагляду.

6. Пашырэньне крэдытаваньня фондавага рынку.

7. Падвышэньне якасьці чалавечага капіталу ў Казахстане. Мадэрнізацыя адукацыі і павышэньне прэстыжу настаўніцкай працы, а таксама рэформы аховы здароўя ў накірунках прафіляктыкі і лячэньня хвароб.

8. Асобным пунктам Назарбаеў заклікаў «укараняць лічбавыя тэхналёгіі ў дзяржкіраваньні, павысіць якасьць дзяржпаслуг і паменшыць рэгуляваньне бізнэсу, каб больш поўна ўлічваць патрэбы грамадзян». Таксама ён паабяцаў пашырыць паўнамоцтвы рэгіёнаў і органаў мясцовага самакіраваньня, але падрабязнасьцяў не паведаміў.

9. Вяршэнства закона і барацьба з карупцыяй.

10. Укараненьне тэхналёгіі смарт-сіці для вырашэньня сучасных праблемаў буйных гарадоў.

Назарбаеў скончыў выступ тым, што ўсім трэба сканцэнтравацца на вырашэньні гэтых задач і паабяцаў, што ў бліжэйшы час на яго сайце будзе апублікаваная поўная вэрсія праграмы, каб з ёй мог азнаёміцца кожны жыхар Казахстана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG