Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку выбуху ў Стакгольме загінуў чалавек. Паліцыя: размова пра тэрарызм не ідзе


У выніку выбуху на ўскрайку сталіцы Швэцыі Стакгольму адзін мужчына загінуў, яшчэ адна жанчына параненая. Паводле паліцыі, размова пра тэрарызм не ідзе.

Як паведаміў прадстаўнік паліцыі Свэн-Эрык Олсан, ад цяжкіх раненьняў памёр старэйшы за 60 гадоў мужчына, які падняў зь зямлі невядомы прадмет, які выбухнуў у яго ў руках. Таксама лёгкія раненьні ў твар і ногі атрымала 45-гадовая жанчына, якая была разам з загінулым.

Па словах прадстаўніка, паліцыя яшчэ вывучае прадмет, які выбухнуў. Швэдзкая прэса пісала, што гэта была ручная граната, але Олсан назваў гэтыя паведамленьні спэкуляцыяй.

Ён таксама заявіў, што няма ніякіх дадзеных, якія маглі б сьведчыць за вэрсію тэрарызму.

Раней паліцыя таксама абвергла вэрсію прэсы, гаворка магла ісьці пра замах на забойства загінулага або пацярпелай.

Выбух адбыўся ля ўваходу на станцыю мэтро Vårby gård у горадзе Гудынґ, якая мяжуе з уласна Стакгольмам і зьяўляецца часткай Стакгольмскага сталічнага рэгіёну. Паліцыя правярае, ці няма на станцыі ці ля яе іншых падазроных прадметаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG