Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы працоўны дзень 2018 году будзе цёплым і мокрым


Сыноптыкі абяцаюць плюсавую тэмпэратуру на працягу ўсяго тыдня.

3 студзеня ў Беларусі чакаецца дождж і мокры сьнег, а тэмпэратура паветра ўдзень па краіне будзе вагацца ад 0 да 5 градусаў цяпла, паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Белгідрамэтэацэнтар.
Уначы магчымы невялікі мароз, раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Такое ж надвор’е чакаецца на працягу ўсяго тыдня. Зьяўленьне сонца магчымае ў пятніцу, калі воблачнасьць будзе не такой густой.

Як ужо паведамлялася раней, мінулы сьнежань стаў адным з самых цёплых за ўсю гісторыю назіраньняў. У першы дзень 2018 году цяплей за ўсё было ў Берасьці — да 7 градусаў вышэй за нуль.

XS
SM
MD
LG