Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвінаваціў Пакістан у хаваньні тэрарыстаў і прыгразіў спыніць фінансавую дапамогу


Пакістанцу паляць партрэты Трампа ў Пэшавары, жнівень 2017 году.
Пакістанцу паляць партрэты Трампа ў Пэшавары, жнівень 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у твітэры улады Пакістану ў тым, што яны хаваюць на сваёй тэрыторыі тэрарыстаў, і заявіў, што ЗША ня будуць больш аказваць Пакістану фінансаваю дапамогу:

«ЗША зрабілі памылку, перадаўшы Пакістану дапамогу на больш чым $33 млрд за апошнія 15 гадоў. У адказ мы не атрымалі нічога, акрамя падману, а нашых палітыкаў яны лічылі дурнямі, — напісаў ён. — Яны мала нам дапамагаюць і даюць прытулак тым тэрарыстам, за якімі мы палюем ў Аўганістане. Больш такога быць не павінна».

Паўгода таму, прадстаўляючы новую стратэгію ЗША ў Аўганістане («Мы ня будзем будаваць там дэмакратычнае грамадзтва, мы там будзем забіваць тэрарыстаў»), Трамп ужо зрабіў рэзкае папярэджаньне Пакістану, заявіўшы, што менавіта на тэрыторыі гэтай краіны «знайшлі прытулак тыя самыя тэрарыстычныя арганізацыі, які кожны дзень спрабуюць забіваць нашых людзей».

Мы плацім Пакістану мільярды даляраў, і ў той жа самы час яны даюць прытулак тым самым тэрарыстам, зь якімі мы змагаемся

«Мы плацім Пакістану мільярды даляраў, і ў той жа самы час яны даюць прытулак тым самым тэрарыстам, зь якімі мы змагаемся. Гэтая сытуацыя павінна зьмяніцца неадкладна. Прыйшоў час для Пакістану прадэманстраваць прыхільнасьць да цывілізацыі, парадку і міру», — заявіў Трамп.

Менавіта ў Пакістане ў траўні 2011 году амэрыканскі спэцназ забіў на той момант тэрарыста № 1 Усаму бін Лядэна.

Нядаўна Пакістан падтрымаў антыамэрыканскую рэзалюцыю ААН па Ерузаліму. У адказе на гэта амэрыканскія ўлады паабяцалі перагледзець крытэрыі прадстаўленьня фінансавай дапамогі іншым краін і пазбавіць гэтай падтрымкі тыя дзяржавы, якія выступілі супраць ЗША ў ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG