Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя перахапіла яшчэ адзін карабель з нафтай для КНДР


Перахоплены 29 сьнежня тайваньскі танкер, які спрабаваў даставіць нафту ў КНДР насуперак міжнародным санкцыям.
Перахоплены 29 сьнежня тайваньскі танкер, які спрабаваў даставіць нафту ў КНДР насуперак міжнародным санкцыям.

Улады Паўднёвай Карэі перахапілі карабель пад сьцягам Панамы, які падазраецца ў перавозцы нафтапрадуктаў у Паўночную Карэю ў парушэньне міжнародных санкцый. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні мытнага ведамства краіны 31 сьнежня.

Захоп быў другім, які правяла Паўднёвая Карэя на працягу некалькіх дзён. Апошнім часам ААН актывізуе намаганьні, каб спыніць пастаўкі паліва і гаруча-змазачных матэрыялаў у КНДР пасьля правядзеньня Пхэньянам выпрабаваньняў ядзернай бомбы і балістычных ракет.

29 сьнежня Паўднёвая Карэя перахапіла тайваньскі танкер, які спрабаваў даставіць нафту ў КНДР насуперак міжнародным санкцыям.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG