Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Instagram і Facebook кіраўніка Чачні Кадырава недаступныя ад раніцы 23 сьнежня


Рамзан Кадыраў сьцьвярджае, што «задаволены» зьнікненьнем свайго акаўнту ў сацыяльнай сетцы Instagram.

«Мне і самому даўно прыходзіла ў галаву думка пакінуць гэтую сетку», — напісаў Кадыраў у суботу ў Telegram. Пра прычыны зьнікненьня сваёй старонкі Кадыраў не напісаў, намякнуўшы толькі, што да гэтага можа быць датычная сама сетка Instagram і «яе заступнікі ў Белым доме».

Кадыраў падкрэсьліў, што ня мае намеру вяртацца ў Instagram і Facebook, а будзе працягваць весьці свае акаўнты ў Вконтакте, Твітэры і Телеграме.

Кадыраў таксама напісаў, што ў Чачні цяпер распрацоўваюць новую сацыяльную сетку Mylistory, якая, паводле ягоных словаў, «не саступае заморскім».

Акаўнты кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў сацыяльных сетках Instagram і Facebook аказаліся недаступныя раніцай у суботу. Няясна, ці заблякаваныя яны ці былі выдаленыя. Самі сацыяльныя сеткі не камэнтуюць тое, што здарылася.

На гэтым тыдні Кадыраў быў унесены ў Злучаных Штатах у санкцыйных сьпіс паводле так званага «закону Магніцкага»: кіраўніка Чачні абвінавацілі ў датычнасьці да парушэньня правоў чалавека ў рэспубліцы. Рэжым санкцый прадугледжвае, што амэрыканскія кампаніі не павінны мець дзелавых адносін з Кадыравым.

Адным з апошніх перад блякаваньнем пастоў Кадырава ў Instagram было відэа, на якім ён разважае пра санкцыі. Кадыраў на ім заяўляе, што пакуль не зьбіраецца ў ЗША, бо «не атрымліваў загаду» ступіць на іх тэрыторыю.

Instagram Кадырава мае больш за тры мільёны падпісчыкаў, кіраўнік Чачэніі рэгулярна разьмяшчаў у ім камэнтары на палітычныя тэмы, якія нярэдка выклікалі вялікі рэзананс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG