Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Балі праз вывяржэньне вулькану эвакуююць да 100 тысяч чалавек. ВІДЭА


Улады Інданэзіі раніцай у панядзелак абвясьцілі на востраве Балі вышэйшы ўзровень небясьпекі з прычыны вывяржэньня вулькана Агунг, першага за апошнія 50 гадоў.

Вульканолягі папярэджваюць, што вывяржэньне можа пачацца ў любы момант: магутныя падземныя штуршкі і парывы магмы чутныя ўжо на адлегласьці некалькіх кілямэтраў ад вулькану.

На востраве пачалася масавая эвакуацыя, у тым ліку турыстаў, у першую чаргу тых, хто знаходзіцца ў дзесяцікілямэтровай зоне ад вулькану. 25 тыс. чалавек ужо разьмешчаны ў сховішчах, але, як чакаецца, могуць быць эвакуіраваны яшчэ ад 40 да 100 тыс. чалавек, у тым ліку 60 тыс. турыстаў.

Таксама ўлады падрыхтавалі паўмільёна мэдыцынскіх масак, празь якія рэкамэндуюць дыхаць мясцовым жыхарам, калі пачнецца вывяржэньне вулькана, і раздаюць іх насельніцтву.

Першае за тыдзень вывяржэньне вулькану Агунг адбылося 21 лістапада. Слуп дыму і вульканічнай пары падняўся на вышыню 700 мэтраў ад кратэра. Тады мясцовае МНС ацаніла ўзровень актыўнасьці вулькану як другі з чатырох магчымых.

У нядзелю днём пачалося другое вывяржэньне: хоць вулькан яшчэ не выкідваў лаву, дым падняўся на вышыню чатыры тысячы мэтраў. З гэтай прычыны ўсе палёты на Балі былі спыненыя, а мясцовы аэрапорт зачынены.

У 1963 годзе, калі Агунг вывяргаўся апошні раз, слуп дыму ўзьнімаўся на вышыню ў 26 км над узроўнем мора. Тады на Балі загінулі больш за тысячу чалавек.

Мясцовыя жыхары, якія вызнаюць індуізм, сабраліся недалёка ад вулькану і чыталі малітвы, заклінаючы яго ня вывяргацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG