Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне можа быць кааліцыйны ўрад партыі Мэркель і сацыял-дэмакратаў


Кіраўнік сацыял-дэмакратаў Нямеччыны Марцін Шульц
Кіраўнік сацыял-дэмакратаў Нямеччыны Марцін Шульц

Кіраўнік сацыял-дэмакратаў Нямеччыны Марцін Шульц пасьля 8-гадзіннага абмеркаваньня з кіраўніцтвам партыі заявіў пра зьмену сваёй пазыцыі і пра гатоўнасьць уступіць па запрашэньні прэзыдэнта краіны Франка-Вальтэра Штайнмаера у перамовы з партыямі ХДС і ХСС аб магчымым фармаваньні кааліцыйнага ўраду.

Шульц заявіў пры гэтым, што любое пагадненьне будзе пастаўлена на галасаваньне сярод усіх чальцоў партыі, і ўступіць у сілу толькі ў выпадку яго ўхвалы партыйцамі. На перамовы, паводле заявы Шульца, можа спатрэбіцца некалькі тыдняў.

Цяпер у Нямеччыне ва ўладзе правацэнтрысцкая кааліцыя Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу (ХДС/ХСС) на чале з канцлеркай Ангелай Мэркель. Але на выбарах у верасьні кааліцыя не атрымала дастаткова галасоў, каб самастойна сфармаваць новы ўрад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG