Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча выклікаюць у міліцыю за заклік у фэйсбуку адсвяткаваць угодкі БНР


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Міколу Статкевіча выклікаюць у Ленінскі РУУС Менску «за заклікі ў фэйсбуку» адсьвяткаваць 25 сакавіка 2018 году сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Таксама Міколу Статкевічу і ягонай жонцы Марыне Адамовіч прыйшлі пратаколы з Цэнтральнага РУУСа за ўдзел у жалобным «Ланцугу памяці» каля КДБ.

24 лістапада справу спадарыні Марыны завочна разглядала судзьдзя Асіпенка ў Ленінскім судзе Менску. Выніку Марына Адамовіч пакуль ня ведае.

— Марына таксама на суды ўжо ня ходзіць. Прасіла праваабаронцаў даведацца вынік, але ім адмовіліся паведаміць. А самога суду ў такіх выпадках не бывае — судзьдзя замыкаецца ў кабінэце і піша рашэньне, — сказаў карэспандэнту Свабоды Мікола Статкевіч.

— Чаму зноў так актывізаваліся ўлады, адкуль такая пільная ўвага да вас?

— Крыўдна стала, што Лукашэнку не далі дамовіцца на сустрэчу зь нямецкім канцлерам Ангелай Мэркэль. Наш ліст зь Някляевым, мая сустрэча зь міністрам замежных спраў ФРГ Зыгмарам Габрыэлем мелі ўплыў.

Мікола Статкевіч сустрэўся ў Менску 17 лістапада зь віцэ-канцлерам, міністрам замежных спраў Германіі Зыгмарам Габрыэлем з асабістай ініцыятывы апошняга. Мікола Статкевіч распавёў пра сытуацыю ў Беларусі:

«Напрыканцы сустрэчы я зноў падзякаваў Зыгмару Габрыэлю за яго падтрымку падчас майго зьняволеньня ў 2010–2015 гадах».

Зыгмар Габрыэль наведаў Менск з працоўным візытам, падчас якога сустрэўся з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем і ўзяў удзел у Менскім форуме.

9 лістапада рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу выступіла з заявай пра пачатак кампаніі «Ўладу — народу!». Мэта кампаніі — «прымусіць рэжым да мірных перамен», напісаў Статкевіч у фэйсбуку. У рамках кампаніі БНК заклікаў правесьці самую вялікую акцыю сумесна з усімі беларускімі дэмакратычнымі сіламі 25 сакавіка 2018 году — у сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Багінскай прысудзілі больш за 30 тысяч рублёў штрафаў. Чаму яна яшчэ ходзіць на акцыі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG