Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Брусэлю не прыняў рашэньня аб выдачы Пудждэмона Гішпаніі


Адвакат Поль Бэкар (зьлева) адказвае на пытаньні журналістаў пасьля судовага паседжаньня ў Брусэлі 17 лістапада
Адвакат Поль Бэкар (зьлева) адказвае на пытаньні журналістаў пасьля судовага паседжаньня ў Брусэлі 17 лістапада

Суд Брусэлю не прыняў рашэньня аб выдачы экс-кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона і чацьвярых чальцоў каталёнскага ўраду.

Пра гэта паведаміў адвакат Пудждэмона Поль Бэкар пасьля судовых слуханьняў у Брусэлі.

Паводле Бэкара, пракурор Бэльгіі патрабаваў ухваліць эўрапейскі ордэр на арышт Пудждэмона, аднак судзьдзя адклаў рашэньне да 4 сьнежня па просьбе абаронцаў. Калі суд прыме рашэньне аб выдачы гішпанскім уладам Пудждэмона і яго паплечнікаў, то яны змогуць абскардзіць рашэньне ў судзе другой інстанцыі. На разгляд скаргі адводзіцца 15 дзён.

Пасьля рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў Каталёніі ўлады Гішпаніі ўвялі ў правінцыі прамое кіраваньне. Рэгіянальныя ўрад і парлямэнт адправілі ў адстаўку, на канец сьнежня прызначылі датэрміновыя выбары.

Нацыянальны высокі суд Гішпаніі выдаў міжнародны ордэр на арышт адхіленага ад улады кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона і чацьвярых яго паплечнікаў. Супраць іх выставілі абвінавачаньні ў бунце і растраце бюджэтных сродкаў.

Мадрыд накіраваў запыт на іх затрыманьне ў пракуратуру Бэльгіі, дзе цяпер знаходзяцца згаданыя каталёнскія палітыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG