Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 лістапада ў менскім Falcon Club адбудзецца канцэрт амэрыканскага мэтал-гурту Stone Sour. Музыкі Коры Тэйлара, таксама вядомага як вакаліста іншай культавай каманды, Slipknot, прывязуць у Беларусь новы альбом Hydrograd.

Гісторыі Stone Sour і Slipknot шчыльна пераплеценыя яшчэ ад пачатку 1990-х. Абедзьве каманды заснаваныя ў гарадку Дэ-Мойн штату Аёва і пастаянна перасякаліся складамі, уключаючы свайго фронтмэна Коры Тэйлара.

Першымі праславіліся Slipknot, зьбіраючы поўныя арэны і выдаючы альбомы вялікімі накладамі. На гэтым фоне Stone Sour на нейкі час зьніклі з музычнага небасхілу, аднак на пачатку нулявых трыюмфальна адрадзіліся.

Нягледзячы на падобны музычны кантэнт — усё ж гаворка пра мэтал — стылістыка Stone Sour і Slipknot істотна адрозьніваецца. Гэта можна адчуць і з кліпу на сьвежы сінгл Through Glass з Hydrograd.

«Я заўсёды стараўся, каб паміж гуртамі былі выразныя адрозьненьні, — адзначыў перад адпраўкай у працяглы тур Коры Тэйлар. — Калі для канцэртаў Slipknot характэрная тэатральнасьць і змрочнасьць, дык выступы Stone Sour больш нагадваюць вечарынку. Не хачу казаць, што гэта толькі пазытыўная музыка, але атмасфэра лягчэйшая, з пачуцьцём гумару. Пры гэтым на канцэртах Stone Sour даводзіцца выкладацца ўдвая мацней, таму што тут няма маскі, якая часам працуе за мяне, нават калі я стаю на месцы».

На рахунку Stone Sour некалькі ўсясьветных турнэ, пяць студыйных альбомаў і тры намінацыі на «Грэмі» за «Найлепшае мэтал-выкананьне». Прычым чатыры зь пяці поўнафарматнікаў дэбютавалі ў першай дзясятцы гіт-параду Billboard.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG