Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы суд прыняў рашэньне аб канфіскацыі маёмасьці ў сына дыктатара


Тэадарэн Абіанг.
Тэадарэн Абіанг.

У пятніцу, 27 кастрычніка, суд у Парыжы прызнаў Тэадарэна Абіанга, сына прэзыдэнта Экватарыяльнай Гвінэі, вінаватым па справе аб набыцьці маёмасьці незаконным шляхам.

Пра гэта паведамляе Міжнароднае францускае радыё (RFI).

Вынясеньне прысуду прайшло без абвінавачанага, якога прадстаўлялі адвакаты. 48-гадовы Тэадарэн Абіанг (які зьяўляецца ня толькі старэйшым сынам прэзыдэнта, але і віцэ-прэзыдэнтам Экватарыяльнай Гвінэі) асуджаны да 3 гадоў турмы (умоўна), штрафу 30 мільёнаў эўра (умоўна) і да канфіскацыі набытай ім у Францыі «рухомай і нерухомай маёмасьці» на суму больш за 100 мільёнаў эўра.

Зрэшты, пакуль канфіскацыя ня можа быць праведзена тэхнічна да вэрдыкту Міжнароднага суду ААН у Гаазе (ICJ), куды раней зьвярнуліся ўлады Экватарыяльнай Гвінэі. У сьнежні 2016-га ICJ апублікаваў пастанову аб тым, што да вынясеньня рашэньня па звароце гвінэйскіх уладаў Францыя павінна «забясьпечыць захаванасьць» маёмасьці Абіанга.

27 кастрычніка, пасьля вынясеньня вэрдыкту парыскім судом, адвакаты абвінавачанага заявілі пра тое, што ён стаў «ахвярай палітычнага працэсу» і выказалі намер «выкарыстаць усе магчымасьці для адмены прысуду».

Нагадаем, што бацька абвінавачанага, 75-гадовы Тэадора Абіанг Нгема Мбасога, непадзельна кіруе Экватарыяльнай Гвінэяй з 1979 году, калі захапіў уладу ў выніку ваеннага перавароту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG