Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве каля Вярхоўнай Рады на веча сабраліся прыхільнікі Саакашвілі


У Кіеве на плошчы Канстытуцыі каля будынку Вярхоўнай Рады праходзіць веча склікана экс-прэзыдэнтам Грузіі, лідэрам партыі «Рух новых сілаў» Міхэілам Саакашвілі.

На плошчы Канстытуцыі знаходзяцца некалькі соцень чалавек. На сцэне перад прысутнымі выступаюць палітыкі, у прыватнасьці народныя дэпутаты Юры Дзеравянка, Сяргей Лешчанка, лідэр партыі «Рух новых сілаў» Міхэіл Саакашвілі і Давід Сакварэлідзэ.

Дзеравянка ў сваім выступе адзначыў неабходнасьць прыняцьця закону аб імпічмэнце прэыдэнта.

Каля Вярхоўнай Рады дзяжураць сілавікі.

Увечары 21 кастрычніка актывісты, што некалькі дзён мітынгуюць пад сьценамі Вярхоўнай Рады ў Кіеве, заявілі, што абвяшчаюць «ультыматум» прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку: ён павінен на працягу пяці працоўных дзён унесьці на разгляд парлямэнту законапраекты аб імпічмэнце прэзыдэнта і пра Антыкарупцыйны суд.

У Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны пакуль не камэнтавалі гэтых заяваў.

У першы дзень, калі пад Радай пачалі зьбірацца актывісты, прэзыдэнт Украіны заявіў, што мірныя дэманстрацыі зьяўляюцца важным элемэнтам дэмакратыі, і што ён з разуменьнем ставіцца да акцыяў і з павагай да іх удзельнікаў. 20 кастрычніка Пётар Парашэнка адзначыў, што арганізатары акцыяў паказалі, што патрабаваньні былі «толькі дымавой завесай, а рэальны плян іх дзеяньняў — гэта дэстабілізацыя сытуацыі».

17 кастрычніка ля Вярхоўнай Рады Ўкраіны пачалася акцыя пратэсту, удзельнікі якой выйшлі з патрабаваньнямі адмяніць дэпутацкую недатыкальнасьць, стварыць Антыкарупцыйны суд і ўнесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства. За час акцыі з-за сутыкненьняў пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку паліцыянт. Актывісты працягваюць заставацца пад Радай, паставіўшы там намёты.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG