Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавец часопісу Hustler прапанаваў $ 10 млн за кампрамат на Трампа


Лары Флінт. Архіўнае фота.
Лары Флінт. Архіўнае фота.

Выдавец часопісу Hustler Лары Флінт прапанаваў 10 мільёнаў даляраў за любую інфармацыю, якая прывядзе да імпічмэнту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Адпаведнае рэклямную аб’яву Флінт апублікаваў на газэтнай паласе выданьня The Washington Post 15 кастрычніка.

Флінт лічыць, што Трамп павінен пакінуць пасаду прэзыдэнта, у прыватнасьці, з прычыны скампрамэтаванай унутранай і зьнешняй палітыкі ЗША, прызначэньня на высокія пасады недастаткова кваліфікаваных асоб і выхаду краіны з Парыскага пагадненьня. Акрамя таго, Флінт папрасіў высылаць інфармацыю аб магчымых махінацыях з падаткамі і інвэстыцыямі кампаній Трампа, а таксама «таемных угодах з расейцамі».

The Washington Post нагадвае, што ў 2007 годзе Флінт прапанаваў адзін мільён даляраў праз абʼяву ў выданьні The Post за інфармацыю пра сэксуальныя сувязях членаў Кангрэсу ЗША ці іншых дзяржаўных чыноўнікаў.

У 2012 годзе Флінт абяцаў адзін мільён даляраў за падатковыя дэклярацыі кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні. Тады выдавец Hustler апублікаваў рэклямныя абʼявы ў газэтах The Washington Post і USA Today.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG