Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўнамоцтвы прэзыдэнта абмяжуюць — парлямэнт Грузіі пераадолеў прэзыдэнцкае вэта


Прэзыдэнт Грузіі Гіёргі Маргвэлашвілі

Парлямэнт Грузіі на пазачарговым пасяджэньні пераадолеў вэта прэзыдэнта і ўхваліў новую Канстытуцыю краіны. Папраўкі прэзыдэнта Гіёргі Маргвэлашвілі адхілілі, пасьля чаго была прынятая першапачатковая рэдакцыя дакумэнту. У галасаваньні не прынялі ўдзелу прадстаўнікі апазыцыйных фракцыяў, яны вывесілі ў залі плякат «Растаптаная Канстытуцыя».

Вэта прэзыдэнта парлямэнт абмяркоўваў больш за 5 гадзін. За новую Канстытуцыю зноў прагаласавала кіруючая партыя «Грузінская мара». Яна кантралюе 117 мандатаў пры неабходным мінімуме 114 галасоў.

Новая Канстытуцыя забясьпечвае пераход Грузіі на парлямэнцкае кіраваньне і істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзыдэнта. Яна ўступіць у сілу праз год, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Раней прадстаўнікі апазыцыйных партыяў заявілі, што могуць арганізаваць масавыя акцыі пратэсту супраць новай рэдакцыі закону.

XS
SM
MD
LG