Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Алан Чумак, які лячыў праз тэлевізар


Алан Чумак на прэзэнтіацыі сваёй кнігі

У Маскве ва ўзросьце 82 гадоў памёр лекар і экстрасэнс Алан Чумак. Гэта адбылося ў панядзелак увечары, паведаміла агенцтву РБК яго жонка Людміла. Прычыну сьмерці яна не ўдакладніла.

Алан Чумак стаў вядомы ў Савецкім Саюзе як лекар у канцы 1980-х гадоў, дзякуючы сваім выступам па тэлевізіі. Моўчкі, разводзячы рукамі, ён, паводле ўласных словаў, «зараджаў» ваду, мазі і іншыя прадукты, пастаўленыя перад экранамі тэлевізараў. У газэтах друкаваліся «зараджаныя» фатаграфіі Чумака, якія ён рэкамэндаваў прыкладаць да хворых месцаў.

Паводле адукацыі Алан Чумак — журналіст. Ён прапрацаваў некалькі дзесяцігодзьдзяў на савецкім тэлебачаньні. Ён казаў, што свае экстрасэнсорныя здольнасьці выявіў, калі рыхтаваў сэрыю выкрывальных матэрыялаў аб экстрасэнсах. Чумак — аўтар некалькіх кніг пра аздараўленьне. У 2000 годзе ён балятаваўся ў Самарскай вобласьці на выбарах у Дзярждуму Расеі, але набраў толькі каля трох працэнтаў галасоў.

XS
SM
MD
LG