Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск пратэстуе ў сувязі з уваходам узброеных літоўскіх памежнікаў у Беларусь


2 кастрычніка Міністэрства замежных справаў Беларусі ўручыла ноту пратэсту паслу Літвы Андрусу Пулокасу. Менск пратэстуе супраць таго, што ўзброеныя літоўскія памежнікі 28 верасьня парушылі дзяржаўную мяжу Беларусі.

МЗС тлумачыць, што ў той дзень літоўскія памежнікі спрабавалі затрымаць двух беларускіх грамадзянаў і, перасьледуючы іх, заглыбіліся на тэрыторыю Беларусі на 40 кілямэтраў, але, убачыўшы беларускіх памежнікаў, вярнуліся назад у Літву.

«У сувязі з інцыдэнтам па ініцыятыве беларускага боку 30 верасьня 2017 г. адбылася рабочая сустрэча памежных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі, па выніках якой літоўскі бок прызнаў факт інцыдэнту і прынёс прабачэньні», — паведамляе МЗС Беларусі.

Як падкрэсьлена ў ноце МЗС, «беларускі бок чакае афіцыйных тлумачэньняў, а таксама таго, што літоўскі бок прыме ўсе неабходныя меры для недапушчэньня падобных інцыдэнтаў у будучыні».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG