Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі заблякавалі 140 сайтаў аб рэфэрэндуме ў Каталёніі


Улады Гішпаніі спрабуюць прадухіліць рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі. Вярхоўны суд рэгіёну пастанавіў заблякаваць больш за 140 сайтаў з інфармацыяй аб плебісцыце, які мае адбыцца 1 кастрычніка.

У лік заблякаваных трапіў і сайт Нацыянальнай асамблеі Каталёніі — парлямэнту аўтаноміі. Пры спробе зайсьці на яго па старым адрасе www.assemblea.cat спрацоўвае пераадрасацыя на партал www.assemblea.eu, доступ да якога не закрыты. На сайце www.referendum.cat, дзе ўдзельнікі рэфэрэндуму, апроч іншага, маглі даведацца адрас свайго выбарчага ўчастка і раздрукаваць бюлетэнь для галасаваньня, разьмешчана паведамленьне на ангельскай і гішпанскай мовах: «Гэты дамэн закрыты ў адпаведнасьці з патрабаваньнем юрыдычнага ведамства і знаходзіцца ў яго распараджэньні».

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі ад Гішпаніі прызначаны на 1 кастрычніка. Калі большасьць яго ўдзельнікаў падтрымаюць гэтую ініцыятыву, улады Каталёніі маюць намер абвясьціць незалежнасьць ад Мадрыду на працягу 48 гадзін пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG