Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у сэнат Францыі партыі Макрона прадказваюць паразу


У Францыі праходзяць частковыя выбары ў сэнат — верхнюю палату парлямэнту. Партыя прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «Рэспубліка на маршы» спрабуе заручыцца падтрымкай, каб атрымаць палову месцаў у складзе палаты.

Вынікі нядзельнага галасаваньня, верагодна, адлюструюць рост расчараваньня дзейнасьцю Макрона. Яго цэнтрысцкая партыя выйграла пераважную большасьць у ніжняй палаце ў чэрвені, але наўрад ці ёй удасца паўтарыць посьпех на выбарах у сэнат.

Апытаньні прадказваюць, што кансэрватыўная партыя «Рэспубліканцы» ўмацуе сваё дамінаваньне ў верхняй палаце, якая складаецца з 348 месцаў. Партыі Макрона спатрэбіцца завязваць хаўрусы ў сэнаце, каб атрымаць падтрымку эканамічных рэформаў, спрыяльных для бізнэсу.

Сэнатары ў Францыі не абіраюцца наўпрост. Права голасу маюць 75 000 выбраных службовых асобаў — мэры гарадоў і дэпутаты гарадзкіх і рэгіянальных радаў. Вынікі выбараў стануць вядомыя ў нядзелю ўвечары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG