Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі кіраўніка «Хрысьціянскай дзяржавы — Сьвятая Русь»


Затрыманьне Аляксандра Калініна ў Ліпецку па падазрэньні ў падпале аўтамабіляў, 20 верасьня 2017
Затрыманьне Аляксандра Калініна ў Ліпецку па падазрэньні ў падпале аўтамабіляў, 20 верасьня 2017

Аляксандр Калінін стаў фігурантам крымінальнай справы пра ціск на кінатэатры для адмовы ад пракату фільма «Мацільда». МУС Расіі паведамляе, што Калінін затрыманы. Справа заведзеная па артыкуле «прымус да адмовы ад здзяйсьненьня зьдзелкі».

Кіраўнік "Хрысьціянскай дзяржавы" Аляксандр Калінін
Кіраўнік "Хрысьціянскай дзяржавы" Аляксандр Калінін

Раней суд арыштаваў трох іншых актывістаў «Хрысьціянскай дзяржавы», у тым ліку Калініна. Іх абвінавачваюць у падпале машын каля офіса адваката рэжысёра Аляксея Ўчыцеля. Пры вобшуку ў доме Калініна супрацоўнікі паліцыі выявілі ёмістасьці з гаручай сумесьсю і ўлёткі з надпісам «За Мацільду — гарэць». Такія ж улёткі знайшлі на месцы падпалу.

Карціна Аляксея Ўчыцеля «Мацільда» распавядае пра стасункі будучага імпэратара Мікалая II і балерыны Мацільды Кшэсінская. Фільм выйдзе ў шырокі пракат у канцы кастрычніка. На думку дэпутата Дзярждумы Натальлі Паклонскай, ён абражае пачуцьці вернікаў. Ад паказу фільма з-за пагроз ужо адмовіліся дзесяткі кінатэатраў па ўсёй краіне.

Раней апублікаванае на расейскім праваабарончым рэсурсе інтэрвію з Аляксандрам Калініным выклікала шырокі розгалас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG