Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Амкадор» пабудуе тры заводы коштам звыш 400 мільёнаў даляраў


Завод "Амкадор"

Да канца бягучага году ААТ «Амкадор» пачне будаўніцтва трох заводаў. Пра гэта заявіў сёньня старшыня савету дырэктараў прадпрыемтва Аляксандр Шакуцін, перадае БелТА.

«Мы ўкладваем сродкі ў стварэньне новых заводаў, прадуктаў. Да канца гэтага году пачнём будаўніцтва яшчэ трох заводаў — «Амкадор-Маш» у Калодзішчах Менскага раёну з аб’ёмам інвэстыцый $240 млн і два гідраўлічныя заводы ў Кобрыні і Гомлі, агульны аб’ём інвэстыцый — $177 млн», — сказаў Шакуцін.

Паводле яго, усе праекты «Амкадора» самаакупныя.

Холдынг «Амкадор» аб’ядноўвае 29 прадпрыемстваў, якія выпускаюць тэхніку для аграпрамысловага, дарожна-будаўнічага, жыльлёва-камунальнага, лесапрамысловага і вытворча-лягістычнага комплексаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG