Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вайны няма»: у Менску пракамэнтавалі намер Масквы абмежаваць імпарт беларускага цукру


Беларускі цукар на паліцах крамаў
Беларускі цукар на паліцах крамаў

Першы намесьнік старшыні канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў пракамэнтаваў сытуацыю з пастаўкамі беларускага цукру ў Расею.

Як паведамлялі расейскія СМІ, міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Расеі Аляксандар Ткачоў прапанаваў абмежаваць імпарт цукру з Казахстану і Беларусі. Ён выказаў заклапочанасьць, што пастаўкі нэгатыўна ўплываюць на ўмовы гаспадараньня мясцовых вытворцаў.

Беларускі чыноўнік патлумачыў часовую напружанасьць у дачыненьнях з расейскімі партнэрамі перавытворчасьцю цукру ў гэтай краіне.

«Там другі год добры ўраджай цукровых буракоў і, як вынік, перавытворчасьць цукру. Гэта ўжо адбілася на зьніжэньні аптовай цаны больш якна 60%, — цытуе Ігара Шустава БелТА . — Але мы ніякім чынам не ўплываем на цэнаўтварэньне, бо пастаўляем каля 200 тысяч цукру за год, тады як спажываньне ў Расеі — больш як 5,5 мільёна тон».

Паводле Шустава, паміж краінамі напрацаваныя доўгатэрміновыя кантракты, расейскія спажыўцы «прызвычаіліся» да беларускага цукру.

«Тут ніякай праблемы няма, тым больш вайны. Гэта пытаньні бізнэсу», — адзначыў прадстаўнік «Белдзяржхарчпраму».

Ён таксама сказаў, што нейкія дадатковыя перамовы ў пытаньнях пастаўкі цукру ў Расею цяпер не вядуцца.

«Ёсьць расейская асацыяцыя, ёсьць эўразійская — у рамках гэтых аб’яднаньняў мы маем зносіны. Ёсьць праблемныя пытаньні ў фармаваньні рынку ў ЭАЭС. Ёсць прэфэрэнцыйныя рэжымы ў асобных краінах, тут трэба наводзіць парадак, каб былі роўныя ўмовы», — падсумаваў ён, патлумачыўшы, што гаворкі пра абмежаваньні на пастаўку цукру ў ЭАЭС не ідзе.

Паводле яго, такая сёньня сытуацыя на рынку цукру. Некалькі гадоў таму яна была абсалютна дыямэтральная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG