Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Марын Лё Пэн пад пагрозай расколу


Флярыян Філіпа

Другі чалавек у францускай партыі Нацыянальны фронт Флярыян Філіпа заявіў, што пакідае партыю.

Як адзначае агенцтва Reuters, гэта азначае пэрспэктыву расколу сярод крайне правых пасьля паразы лідэра партыі Марын Лё Пен на травеньскіх прэзыдэнцкіх выбарах і месяцаў унутранай варожасьці.

Філіпа, у чые абавязкі ўваходзіла вызначэньне стратэгіі і камунікацыі, быў адхілены Марын Лё Пен. Віцэ-прэзыдэнт Народнага фронту лічыўся галоўным «партыйным рухавіком» апазыцыі да адзінай эўрапейскай валюты, палітыкі, якая, на думку назіральнікаў, прывяла да паразы Марын Лё Пэн на прэзыдэнцкіх выбарах.

У сераду ўвечары Лё Пэн заявіла, што пазбаўляе Філіпа паўнамоцтваў распрацоўніка стратэгіі партыі і кіраўніка аддзела па сувязях з грамадзкасьцю. Яна была незадаволеная тым, што Філіпа стварыў уласную палітычную асацыяцыю «Патрыёты», што, на яе думку, стварае «канфлікт інтарэсаў».

XS
SM
MD
LG