Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка і Пэнс пакінулі залю перад выступам Лаўрова


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пакінулі залю пасяджэньняў Рады бясьпекі ААН перад выступам міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова.

Пэнс і Парашэнка выступілі на пасяджэньні, потым залю пакінуў прызыдэнт Украіны. Пэнс выйшаў празь некалькі хвілінаў, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Пэнс падчас свайго выступу абвінаваціў Расею ў тым, што яна працягвае падрываць сувэрэнітэт суседніх дзяржаваў, адпраўляючы туды свае войскі. Ён заклікаў Раду бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў прыкласьці больш намаганьняў, каб забясьпечыць мір.

Пятро Парашэнка назваў бясспрэчным фактам тое, што Расея «стварае, кантралюе і спансуе тэрарызм у Данбасе». У якасьці доказу ён прадэманстраваў пашпарты расейскіх вайскоўцаў, якія ваявалі ў Данбасе і былі ўзятыя ў палон.

Падчас выступу прэзыдэнта Ўкраіны Сяргея Лаўрова таксама не было ў залі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG