Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караблі з расейскім палівам спыняліся ў Паўночнай Карэі. Пхэньян абыходзіць санкцыі?


Жыхары КНДР назіраюць за пускам ракеты
Жыхары КНДР назіраюць за пускам ракеты

Восем караблёў Паўночнай Карэі, гружаных палівам, маглі перавозіць паліва з Расеі ў КНДР, нягледзячы на міжнародныя санкцыі. Пра гэта са спасылкай на неназваных амэрыканскіх чыноўнікаў паведамляе Reuters.

Агенцтва ня мае дадзеных, ці выгружалі караблі Паўночнай Карэі паліва ў паўночнакарэйскіх партах. Караблі першапачаткова ішлі ў Кітай, аднак пазьней зьмянілі курс.

Суразмоўцы Reuters называюць зьмены ў маршруце «тактыкай падману». На думку апытаных агенцтвам амэрыканскіх чыноўнікаў, такая схема не дазваляе адсачыць абʼёмы імпартаванага ў Паўночную Карэю паліва.

11 верасьня Рада Бясьпекі ААН аднагалосна прагаласавала за ўзмацненьне санкцыяў супраць Паўночнай Карэі. Рэзалюцыя перакрывае экспарт тэкстылю з КНДР, забараняе ўвоз у краіну прыроднага газу і ўстанаўлівае ліміт на продаж нафты і нафтапрадуктаў. Абмежавальныя меры ўвялі з-за ракетных выпрабаваньняў Пхэньяну. Цягам апошніх месяцаў Паўночная Карэя неаднаразова запускала балістычныя ракеты, а таксама заявіла аб стварэньні вадароднай бомбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG