Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія студэнты паслухалі лекцыю па беларускай мове ад былога памочніка Лукашэнкі


Кірыл Руды ў Цяньцзіньскім ўнівэрсытэце замежных моў

18 верасьня амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды правёў першую лекцыю для студэнтаў Цяньцзіньскага ўнівэрсытэту замежных моў, якія навучаюцца па спэцыяльнасьці «Беларуская мова». Пасол таксама сустрэўся з кіраўніцтвам унівэрсытэту.

Першы набор на спэцыяльнасьць «беларуская мова» ў Цяньцзіньскім унівэрсытэце замежных моў прайшоў гэтым летам. Гэта ўжо другая вышэйшая навучальная ўстанова ў Кітаі, у якой выкладаецца такая спэцыяльнасьць. Беларускую мову таксама вучаць у Другім пэкінскім унівэрсытэце замежных моў.

Студэнты на лекцыі Кірыла Рудага
Студэнты на лекцыі Кірыла Рудага

Чытачы твітэр-старонкі амбасады зьвярнулі ўвагу, што ў назьве па-беларуску, якую дадалі на будынак, зрабілі памылку. Паводле сучасных афіцыйных правілаў, слова «ўнівэрсытэт» мелася б пісацца зь нескладовым «ў» на пачатку, бо папярэдняе слова канчаецца на галосную.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG