Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не прапусьціла каля 60 тон беларускай прадукцыі


Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расею звыш 59 тон мясной і малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. Усе грузы вернутыя ў Беларусь. Пра гэта паведамляе ўпраўленьне расейскага ведамства па Бранскай і Смаленскай абласьцях.

Падчас кантролю 20 тон сухой масьлёнкі, якую везьлі ва Ўладзімірскую вобласьць, расейцы выявілі неадпаведнасьць. Згодна з прад’яўленымі дакумэнтамі, тавар выраблены на Віцебскім мясакамбінаце — філіяле Лепельскага малочна-кансэрвавага камбінату. Аднак на этыкетках быў пазначаны Лепельскі малочна-кансэрвавы камбінат, якому часова забаронена пастаўляць прадукцыю на тэрыторыю Расеі.

На падставе парушэньняў у дакумэнтах Рассельгаснагляд спыніў таксама ўвоз у Смаленск 19,5 тоны астуджанага мяса птушкі з магілёўскага агракамбінату «Зара» і 20 тон сухога абястлушчанага малака, вырабленага Іванаўскім цэхам Бярозаўскага сыраробнага камбінату.

XS
SM
MD
LG