Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Пакістане наперадзе жонка экс-прэм’ера, якога адхілі з пасады праз карупцыю


Кульсум Наваз Шарыф і Марыям Наваз Шарыф

Жонка Наваза Шарыфа, паводле неафіцыйных дадзеных, перамагае на давыбарах у парлямэнт Пакістану, абвешчаных пасьля адстаўкі яе мужа з пасады прэмʼер-міністра ў ліпені сёлета.

Неафіцыйныя вынікі галасаваньня падводзяцца на аснове апытаньняў з выбарчых участкаў і паводле зьвестак ад палітычных партыяў. Выбарчыя органы абвесьцяць канчатковыя і афіцыйныя вынікі пазьней.

Вярхоўны Суд адхіліў Наваза Шарыфа з пасады праз абвінавачваньні ў карупцыі. Ён ня мае права займаць дзяржаўныя і выбарныя пасады на працягу 10 гадоў. Шарыф знаходзіцца пад сьледзтвам з 2016 году пасьля працёку так званых «панамскіх дакумэнтаў». Згодна з гэтымі дакумэнтамі, дачка Шарыфа і двое яго сыноў маюць афшорныя кампаніі, зарэгістраваныя на Брытанскіх Віргінскіх выспах. Наваз Шарыф адмаўляе віну.

У жніўні новы кабінэт міністраў узначаліў яго блізкі паплечнік Шагід Хакан Абаса.

Яго жонка, Кульсум Наваз Шарыф, працуе ў Лягоры, у палітычнай структуры Шарыфа, але зараз знаходзіцца ў Лёндане, дзе лечыць рак. Яе дачка, Марыям Наваз Шарыф, узначаліла кампанію за партыю Наваза Шарыфа «Пакістанская мусульманская ліга — Наваз».

Некаторыя партыйныя чыноўнікі прапанавалі жонцы Шарыфа быць прэмʼер-міністрам пасьля абраньня ў парлямэнт. Кульсум, якая ўжо больш за 40 гадоў знаходзіцца ў шлюбе з Шарыфам, ня мае палітычнага статусу, але ў Пакістане вядомая як выбітная дзяячка.

XS
SM
MD
LG