Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі адказала Пэнтагону ў сувязі з авіяўдарам ў Сырыі


Дым на паўночнай ўскраіне Дэйр-аз-Зора, 13 верасня 2017 году
Дым на паўночнай ўскраіне Дэйр-аз-Зора, 13 верасня 2017 году

Міністэрства абароны Расеі заявіла, што загадзя папярэджвала ЗША аб апэрацыі ў раёне Дэйр-аз-Зора. Так Масква адказала на абвінавачваньні Вашынгтону ў тым, што расейскія самалёты нанесьлі ўдары па «Сырыйскіх дэмакратычных сілах».

Прадстаўнік расейскага Міністэрства абароны генэрал-маёр Ігар Канашанкаў заявіў, што вайскоўцы наносяць кропкавыя ўдары па цэлях у раёнах, падкантрольных «Ісламскай дзяржаве», прыводзіць BBC словы расейскага генэрала.

Як сьцьвярджаецца на сайце Пэнтагону, інцыдэнт адбыўся ў суботу блізу гораду Дэйр-аз-Зор на ўсход ад ракі Эўфрат. Паводле зьвестак групы «Сырыйскія дэмакратычныя сілы», у выніку авіяўдару шэсьць яе байцоў атрымалі раненьні. У раёне, якія падвергліся ўдару расейскай авіяцыі, знаходзіліся таксама вайскоўцы шматнацыянальных сілаў кааліцыі. Яны не пацярпелі.

Тэрыторыя каля гораду Дэйр-аз-Зор лічыцца адным з апошніх апірышчаў джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Горад знаходзіўся ў аблозе на працягу двух гадоў. Наступ на пазыцыі радыкальных ісламістаў пад Дэйр-эз-Зорам вядуць як сырыйскія ўрадавыя сілы пры падтрымцы расейскай авіяцыі, так і атрады сырыйскай апазыцыі, якія падтрымліваюцца сіламі міжнароднай кааліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG