Як выглядае Менск з паветранага шара

З 8 па 10 верасьня над Менскам адбываўся міжнародны кубак Minsk 950th Anniversary Balloon Cup. Мерапрыемства ладзіла Беларуская фэдэрацыя авіяцыйнага спорту. Адным з этапаў спаборніцтваў стаў пралёт аэрастатаў над сталіцай Беларусі. Паветраныя шары стартавалі з розных месцаў гораду, праляцелі над ягоным цэнтрам і прызямліліся каля Цнянскага вадасховішча. Пасажырам аднаго з аэрастатаў стаў фатограф Свабоды Уладзь Грыдзін.