Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Быў п'яны. Нічога ня памятаю». Судзяць менчука, які агаліўся перад вайскоўцамі на рэпэтыцыі параду


Павал Труханаў

Паўла Труханава судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — за хуліганства і напад на супрацоўніка міліцыі. Яму пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся працэс над жыхаром Менску Паўлам Труханавым, затрыманым пасьля інцыдэнту на рэпэтыцыі вайсковага параду 24 чэрвеня.

Тады ў раёне парку Перамогі малады мужчына выйшаў на праежджую частку дарогі і агаліўся перад калёнай вайсковай тэхнікі, якая ўдзельнічала ў рэпэтыцыі параду.

Калі да Паўла падышоў супрацоўнік ДАІ, той ударыў міліцыянта ў твар і паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Адзін зь мінакоў запісаў на мабільны тэлефон відэа інцыдэнту, якое пазьней зьявілася ў інтэрнэце.

Труханаў папрасіў адваката. Падчас сьледзтва ён адваката ня браў, цяпер яму далі дзяржаўнага. На працэсе пачалі судовае сьледзтва. Далі слова абвінаваўцы.

Труханаў прызнаў віну ў хуліганстве і нападзе на міліцыянта цалкам.

Труханаў даў паказаньні

Падсудны распавёў, што ў той дзень быў з жонкай на дні народзінаў ў знаёмага ў прыватным сэктары на вуліцы Арлоўскай, там выпівалі:

«Піў гарэлку, выпіў больш за 10 кілішкаў».

Пра той эпізод згадаў:

«Выклікалі таксі. Памятаю, як сядзеў у таксі. Паехалі дамоў, але спыніліся з-за таго, што па дарозе ішла вайсковая тэхніка, дарога была перактытая. Таксіст высадзіў нас з дзіцём. Памятаю, што пасварыўся з жонкай, пайшоў яе шукаць. Ішоў на сьвятло БТР. Нікога вакол не памятаю. Калёна вайсковай тэхнікі рухалася па Арлоўскай. Памятаю, як выходзіў на разьдзяляльную паласу. Больш нічга не памятаю, толькі згадваю, як ляжаў ў кайданках. Усё асатняе пра свой учынак убачыў на відэа потым. Звычайна я бяскрыўдны, нікога першы не чапляю. І такое са мной ўпершыню. Відаць таму, што быў моцна нападпітку».

У суд выклікалі больш за 5 пацярпелых па справе, але прыйшла толькі адна — Галіна Платонава. Яна назірала за інцыдэнтам, яе муж дапамагаў затрымаць Труханава. Яна яго шкадуе, кажа, што мужчына быў нападпітку, не ўсьведамляў добра, што робіць, а калі па яго прыехаў нарад міліцыі, дык ужо раскайваўся.

Пракурор зачытаў абвінавачаньне

Паводле першага эпізоду — аб дэманстрацыі палавых органаў — прагучалі фармулёўкі " з выключным цынізмам«, «выявіў бессаромнасьць», «яўную непавагу да грамадзтва». Па другім эпізодзе — што двойчы спрабаваў ударыць міліцыянта маёра Клішчэнку, але той ухіліўся, а потым ударыў у твар, чым «прычыніў боль».

Пракурор
Пракурор

«Сапсаваў сабе гэтак жыцьцё, шкода», — кажа Платонава. Яна папрасіла суд улічыць, што ў падсуднага малое дзіця.

Павал Труханаў 1983 году нараджэньня, зь Менску, мае спэцыяльную сярэднюю адукацыю, перад затрыманьнем не працаваў. Летась у яго нарадзіўся сын. У суд прыйшлі ягоныя сваякі, у тым ліку жонка з сынам. Яны вельмі засмучаныя і з журналістамі не кантактуюць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG