Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі ва ўзросьце 113 гадоў памёр найстарэйшы мужчына ў сьвеце


У Ізраілі ва ўзросьце 113 гадоў памёр Ісраэль Крыштал, які перажыў Галакост і абвешчаны ў 2016 годзе самым старым мужчынам плянэты.

Пра гэта паведамляюць ізраільскія СМІ, спасылаючыся на Сусьветны габрэйскі кангрэс.

Крыштал нарадзіўся ў Польшчы. Падчас Другой Сусьветнай вайны трапіў у гета гораду Лодзь, а затым — у нацысцкі лягер сьмерці Асьвенцім. У 1940-1945 гадах там быў зьнішчаны больш за мільён габрэяў — у асноўным з краінаў Эўропы. Жонка Крыштала і двое дзяцей загінулі, а сам ён выжыў. Пасьля вызваленьня Асьвенціма савецкімі войскамі Крыштал важыў 37 кіляграмаў.

Пасьля вайны ён пераехаў у Ізраіль, дзе і пражыў да канца жыцьця. 15 верасьня Ісраэль Крышталу павінна было споўніцца 114 гадоў.

XS
SM
MD
LG