Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горш, чым у Беларусі, толькі ў Сэрбіі, Расеі ды Іране. У рэйтынгу найлепшых краінаў для пачатку бізнэсу Беларусь знаходзіцца на 77 месцы з 80.


Амэрыканскае выданьне U. S. News & World Report надрукавала рэйтынг найлепшых краінаў сьвету для пачатку бізнэсу — «Best Countries to Start a Business».

Ён складаецца на аснове апытаньня больш за 6000 бізнэсмэнаў. Асноўнымі крытэрамі для стварэньня сьпісу ёсьць даступныя цэны, нескладаныя бюракратычныя працэдуры, нізкія вытворчыя выдаткі, сувязь з астатнім сьветам і лёгкі доступ да сталіцы дзяржавы з рэгіёнаў.

Першае месца ў рэйтынгу другі год запар заняў Тайлянд. На другім месцы Кітай. На трэцім — Малайзія.

Поўны рэйтынг можна паглядзець на сайце выданьня

Сяргей Чалы
Сяргей Чалы

​Эканаміст Сяргей Чалы ў размове са Свабодай так тлумачыць чацьвёртае месца Беларусі з канца гэтага сьпісу:

бізнэс адкрываеш адзін раз. А пасьля трэба працаваць значны час. І вось тут у Беларусі ў бізнэсоўцаў зьяўляюцца шматлікія складанасьці.

«Фармальна гэта рэйтынг краінаў для пачатку бізнэсу. І калі б аўтары сьпісу зыходзілі толькі з гэтага, то Беларусь мела б стаяць у рэйтынгу значна вышэй. Усё ж аб’ектыўна за апошнія пару гадоў у нашай краіне адбыліся пэўныя станоўчыя зрухі менавіта для адкрыцьця бізнэсу — і працэдуры спрасьціліся, і тэрміны разгляду заяваў на адкрыцьцё свайго бізнэсу скараціліся.

Але бізнэс адкрываеш адзін раз. А пасьля трэба працаваць значны час. І вось тут у Беларусі ў бізнэсоўцаў зьяўляюцца шматлікія складанасьці. Гэтыя фактары стваральнікі рэйтынгу таксама ўлічваюць. Я б сказаў, што хоць рэйтынг фармальна заяўлены як умовы для пачатку бізнэсу, насамрэч ён куды больш інтэгральны што да і адкрыцьця, і вядзеньня справаў. Вось праз гэта Беларусь і апынулася ў канцы сьпісу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG