Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

У афіцыйны Дзень Незалежнасьці Мікола Статкевіч Статкевіч зладзіў шэсьце па праспэкце Незалежнасьці супраць сумесных вайсковых вучэньняў з Расеяй «Захад-2017». З Кастрычніцкай плошчы калёна прайшла да Плошчы Незалежнасьці.

Яхты на Нарачы: 11 фотаздымкаў «Беларускага мора» пачатку XX стагодзьдзя. Унікальныя фотаздымкі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы.

«Самаходныя сокавыціскалкі», «балістычныя снопавязалкі», агракарнавал — як толькі іранічна і саркастычна не называлі ў сеціве менскі парад 3 ліпеня, калі сьледам за вайсковай тэхнікай праходзіць «выстава дасягненьняў народнай гаспадаркі» на колах.

Як КДБ змагалася зь «беларускім буржуазным нацыяналізмам». Цытаты з рассакрэчанай ва Ўкраіне мэтадычкі.

Кіраўнік краіны пэрыядычна выдзяляе сродкі са свайго Фонду на розныя культурныя праекты. «Свабода» сабрала некалькі прыкладаў.

Трамп у Варшаве. Make Polska Great Again. Уражаньні карэспандэнта Свабоды Франака Вячорка, які пабываў на выступе Дональда Трампа ў польскай сталіцы.

500 год беларускага кнігадрукаваньня: новыя ацэнкі, новыя факты, новыя загадкі. Кожны дзень да 6 жніўня — чарговая частка цыклю.

У Менскую дэклярацыю ПА АБСЭ не ўключылі рэзалюцыю з крытыкай Беларусі​.

Журналісты Свабоды зьезьдзілі на адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі — СВК «Жарабковічы» ў Ляхавіцкім раёне, якое налічвае ўжо 4000 галоваў авечак, і паглядзелі, як іх стрыгуць.

Чаму жанчыны зь вялікім памерам грудзей не захацелі ўдзельнічаць у праекце #такаякакесть375? Як пераадолець комплексы і стэрэатыпы? Перадача цыклю «Толькі жанчыны» прысьвечаная ўнікальнаму фотапраекту #такаякакесть375, які спрабуе разбурыць стэрэатыпы пра тое, як мае выглядаць жанчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG