Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыняў у Крамлі старшыню КНР Сі Цзіньпіна


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў у Крамлі нефармальную сустрэчу са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. Афіцыйныя перамовы лідэраў краін заплянаваны на заўтра.

За час двухдзённага візыту Сі Цзіньпіна ў Маскву, як чакаецца, будуць падпісаныя каля 40 двухбаковых пагадненьняў, накіраваных на паляпшэньне сувязяў паміж дзьвюма дзяржавамі.

Перамовы Пуціна з старшынём КНР праходзяць на фоне пагаршэньня адносін дзьвюх краін са Злучанымі Штатамі. Вашынгтон абвінавачвае Расею ў агрэсіі адносна Ўкраіны і ўмяшаньні ў леташніх выбары прэзыдэнта ЗША. Адносіны з Кітаем у Злучаных Штатаў пагоршыліся з прычыны прэтэнзій КНР у Паўднёва-Кітайскім моры.

Кітай зьяўляецца галоўным гандлёвым партнэрам Расеі: у мінулым годзе таваразварот паміж краінамі склаў каля 65 мільярдаў даляраў. Стан адносін паміж дзьвюма краінамі ў Крамлі ацэньваюць як «найлепшыя за многія гады». Пра гэта 3 ліпеня заявіў памочнік расейскага лідэра Юрый Ушакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG