Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада сьвяткуе 150-годьдзе


Ілюстрацыйнае фота. Сьвяткаваньне Дня Канады ў Манрэалі
Ілюстрацыйнае фота. Сьвяткаваньне Дня Канады ў Манрэалі

Дзень Канады — Нацыянальнае сьвята Канады — адзначае падпісаньне 1 ліпеня 1867 году Акта пра Канфэдэрацыю.

Гэтым дакумэнтам тры брытанскія Паўночна-Амэрыканскія калёніі — Новая Шкотыя, Нью-Брансўік і Канада (пазьней падзялілася на правінцыі Квэбэк і Антарыё) былі аб’яднаныя пад абмежаваным кантролем брытанскага парлямэнту ў дамініён Канада. Гэта азначала новы этап станаўленьня незалежнай дзяржавы, які ў сучасныя канадцы сьвяткуюць як «дзень нараджэньня Канады».

Канадзкі ўрад сёлета падрыхтаваў яшчэ больш грандыёзныя сьвяткаваньні, чым звычайна. Яны пачаліся 21 чэрвеня з Дня карэнных народаў — ушанаваньня культуры і спадчыны карэннага насельніцтва Паўночнай Амэрыкі.

Сьвяткаваньне Дня Канады ў Атаве. Ілюстрацыйнае фота зь Вікіпэдыі
Сьвяткаваньне Дня Канады ў Атаве. Ілюстрацыйнае фота зь Вікіпэдыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG