Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе над Януковічам аб дзяржаўнай здрадзе перапынак да 6 ліпеня


Пасяджэньне Абалонскага суду Кіеву
Пасяджэньне Абалонскага суду Кіеву

Абалонскі раённы суд Кіеву 29 чэрвеня пачаў завочную вытворчасьць па справе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, якога абвінавачваюць, сярод іншага, у дзяржаўнай здрадзе.

Такое рашэньне было прынята пасьля таго, як падсудны не зьявіўся ў кіеўскі суд асабіста і ня стаў выходзіць на сувязь у фармаце відэаканфэрэнцыі.

Пракурор зачытаў абвінаваўчы акт у дачыненьні да былога кіраўніка дзяржавы, і суд абвясьціў перапынак. Наступнае паседжаньне было прызначана на 6 ліпеня.

Адвакат Януковіча заявіў, што абскардзіць рашэньне аб завочным разглядзе справы. Бок абароны падкрэсьліваў, што былы прэзыдэнт не прыяжджае ў Кіеў з прычыны пагрозы ягонаму жыцьцю.

Былому прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу, які зьбег у Расею, інкрымінуюць «замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны», «дзяржаўную здраду» і «вядзеньне агрэсіўнай вайны».

Сярод ключавых доказаў віны экс-прэзыдэнта фігуруе фотакопія яго ліста, накіраванага ім у сакавіку 2014 году ў Савет Фэдэрацыі Расіі і ў адміністрацыю прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з заклікам увесьці войскі на тэрыторыю Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG